Арганізацыя і правядзенне навукова-метадычных семінараў у перыяд летняй і зімовай экзаменацыйных сесій стала для выкладчыкаў германскіх моў ужо добрай традыцыяй. 15 і 16 чэрвеня пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, старшага выкладчыка К. І. Ядчанкі адбыўся чарговы семінар, які на гэты раз быў прысвечаны тэме "Стварэнне сучасных электронных навучальных матэрыялаў пры дапамозе анлайн-канструктараў".
Электронныя навучальныя матэрыялы знаходзяцца ў мэйнстрыме сучаснай дыдактыкі, паколькі дазваляюць ажыццяўляць эфектыўнае навучанне замежнай мове дыстанцыйна. Стварэнне высакаякасных інтэрактыўных электронных матэрыялаў адпавядае запыту часу і рынку адукацыйных паслуг. Менавіта таму правядзенне падобнага семінара стала вельмі важным для кафедры. На працягу двух дзён супрацоўнікі кафедры змаглі пазнаёміцца і апрабаваць даступныя анлайн-канструктары і распрацаваць канцэпцыю некалькіх электронных навучальных дапаможнікаў, неабходных для аптымізацыі іншамоўнага навучальнага працэсу на факультэце міжнародных адносін. Семінар прайшоў у прыемнай атмасферы і падарыў удзельнікам шмат станоўчых эмоцый.
{gallery}2022/2022_06_16{/gallery}