Select your language

Загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей – НЦПІ) ад 7 чэрвеня 2022 г. № 54 аб'яўлена падзяка Макарэвіч Ірыне Іванаўне і Макарэвіч Таццяне Іванаўне, старшым выкладчыкам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ, за значны асабісты ўнесак у працу па перакладу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на англійскую мову з улікам змяненняў і дапаўненняў, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г.

У падзячным лісце, які паступіў на імя кіраўніка ўніверсітэта, зазначаецца, што НЦПІ заўсёды высока цэніць супрацоўніцтва з БДУ і выказвае ўпэўненасць у прадаўжэнні плённага ўзаемадзеяння.

Шчыра віншуем і зычым далейшых творчых поспехаў!

{gallery}2022/2022_06_13{/gallery}