Select your language

У выдавецтве "Каларград" выйшла ў свет манаграфія дацэнта кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці А. В. Тучынскага “Безэквівалентныя моўныя намінацыі як гісторыка-культурны феномен (на матэрыяле французскай, рускай і беларускай моў)".

Манаграфія прысвечана супастаўляльнаму даследаванню безэквівалентнай лексікі французскай, рускай і беларускай моў. На матэрыяле корпуса безэквівалентнай лексікі гэтых моў, які ўключае найбольш распаўсюджаныя і актыўна выкарыстоўваемыя лексічныя адзінкі, устанаўліваюцца тэматычныя групы і падгрупы безэквівалентнай лексікі, якія адлюстроўваюць важнейшыя паняцці жыццёвай філасофіі французскага, рускага і беларускага народаў, раскрываюцца тыпалагічныя і спецыфічныя асаблівасці безэквівалентнай лексікі, абумоўленыя як адрозненнямі ў структуры і сістэме французскай аналітычнай, рускай і беларускай сінтэтычных моў, так і своеасаблівасцямі менталітэту, духоўнага склада, светабачання і светаразумення носьбітаў кожнай з моў.

З манаграфіяй можна азнаёміцца ў зале інфармацыйных рэсурсаў (аўд. 603).