23 мая 2022 г. адбылося пасяджэнне Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры міжнародных адносін "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз". У ім прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Агульная тэма пасяджэння – "Актуальныя пытанні знешняй палітыкі дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Афрыкі".
Шэраг выступленняў прысвечаны праблеме інтэграцыі дзяржаў названых рэгіёнаў. У дадзеным рэчышчы прадстаўлены даклады, у якіх прааналізаваны дзейнасць Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (Марыя Картавіцкая, Аляксандра Канановіч); гісторыя і спецыфіка інтэграцыйных працэсаў у Лацінскай Амерыцы (Марыя Гедымін, Дар'я Зубкова); удзел у фармаце БРІКС Бразіліі і ПАР (Шэрая Лізавета і Альшэўская Анастасія адпаведна). Аналіз сучасных беларуска-алжырскіх адносін прадставілі Анастасія Сало і Ягор Радчанка. Зваротная сувязь з аўдыторыяй падтрымлівалася інтэрактыўнай віктарынай.
Запрашаем зацікаўленых далучыцца да працы СНДЛ кафедры міжнародных адносін у наступным навучальным годзе.
{gallery}2022/2022_05_23{/gallery}