Select your language

31.05.2022 г. студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі мерапрыемства ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Тут было арганізавана пасяджэнне "круглага стала" на тэму "Магчымасці ўзаемадзеяння Беларусі і ШАС у фармаце народнай дыпламатыі". Асноўнымі ўдзельнікамі з'яўляліся МЗС, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, БелАД, БГАПГ, Клубы ЮНЕСКА ("Юны дыпламат"), прадстаўнікі Пасольстваў такіх краін, як Кітай, Расія, Казахстан, Таджыкістан, Кыргызстан, Індыя, Узбекістан, Пакістан, Іран.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) – міжнародная арганізацыя, якая была створана ў чэрвені 2001 г. Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан падпісалі адпаведную Дэкларацыю. Беларусь атрымала статус наглядальніка ў ШАС у 2015 годзе (гэта азначае, што са згоды дзяржаў-членаў ШАС наша краіна можа прысутнічаць на пасяджэннях органаў ШАС і ўдзельнічаць у абмеркаванні пытанняў парадку дня без права прыняцця рашэнняў).

На сустрэчы былі разгледжаны розныя прапановы ад намесніка начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі, Акіяніі Міністэрства замежных спраў РБ Сянюты Вадзіма Леанідавіча на тэму «Беларусь і ШАС: шляхі ўзаемадзеяння і перспектывы», кіраўніка клуба «Юны дыпламат» Кашперка Алены Андрэеўны на тэму «Перспектывы моладзевай народнай дыпламатыі Беларусі і краін ШАС (клубы – ЮНЕСКА, "Юны дыпламат")", Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла КНР Се Сяоюна на тэму "Кітай як цэнтр перспектыўных ініцыятыў па развіццю народнай дыпламатыі ў рамках ШАС" і г.д.

У ходзе правядзення круглага стала ўдзельнікі абмеркавалі актуальнасць народнай дыпламатыі ў сучасным свеце, вылучылі асноўныя прынцыпы і прыярытэты двухбаковага супрацоўніцтва, закранулі тэму суверэнітэту краін-удзельніц пасяджэння, міжнароднай бяспекі, абмеркавалі спосабы распаўсюджвання ведаў аб культурнай разнастайнасці краін і імкненні да сумеснага развіцця.

Дадзенае мерапрыемства мела вялікую каштоўнасць для ўсіх прысутных студэнтаў, бо яны змаглі пашырыць свой кругагляд, даведаўшыся больш пра прадстаўленыя на паседжанні краіны. У канцы сустрэчы быў зроблены сумесны фатаздымак на памяць аб гэтым прадуктыўным мерапрыемстве.

Марыя Салянік, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства"

{gallery}2022/2022_05_31_02{/gallery}