Заходнееўрапейскі жывапіс – гэта тысячы імёнаў знакамітых мастакоў і іх шэдэўраў. Прыходзячы ў галерэю або музей, вы ходзіце па залах, спрабуючы даведацца хаця б крыху пра кожную карціну і яе аўтара.
27 мая 2022 г. студэнты 1 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» наведалі галерэю «Арцель», дзе гэтымі днямі праходзіць выстава "Ван Гог і Гаген", прысвечаная творчасці двух знакамітых мастакоў XIX стагоддзя, чыё сяброўства аказала прыкметны ўплыў адзін на аднаго.
Галандзец Вінцэнт Ван Гог і француз Поль Гаген – выдатныя самабытныя мастакі, якія прадстаўляюць не проста розныя напрамкі і тэхнікі. Гэта – два розныя светы, якія жывуць у адну эпоху, чыя сустрэча, як мяркуюць многія мастацтвазнаўцы (і не толькі), была непазбежнай.
Абодва мастакі не былі прызнаныя пры жыцці, але сталі знакамітыя пасля смерці. Сяброўства іх перажывала ўсю гаму пачуццяў і эмоцый – ад узаемнага захаплення да поўнага непрымання. Нягледзячы на вельмі няпростыя ўзаемаадносіны, у творчым плане мастакі безумоўна ўзбагацілі адзін аднаго. Але супрацьстаянне двух складаных характараў і непрымірымыя спрэчкі аб прыродзе мастацтва завяршыліся для Ван Гога трагічна.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 80 палотнаў, якія адлюстроўваюць розныя перыяды жыцця і творчасці абодвух мастакоў. Дзякуючы сучасным тэхналогіям з дапамогай тэхнікі "жыкле" можна цалкам узнавіць несмяротныя шэдэўры на натуральным палатне, прайграць драбнюткія нюансы колеру і святлаценю, перадаць характар і фактуру мазка. Захоўваецца нават пячатка часу ў выглядзе кракелюраў. У адрозненне ад мастацкіх копій, якія выконваюцца алеем на палатне прафесійнымі мастакамі-капіістамі, лічбавая мастацкая рэпрадукцыя – не імітацыя, а дакладнае, факсімільнае ўзнаўленне арыгінала. Работы суправаджаюцца апісаннем сюжэтаў і гісторыяй стварэння кожнай карціны.
А.В. Тучынскі, дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2022/2022_05_27{/gallery}