26 мая на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылося мерапрыемства "Урокі гісторыі. Вытокі таварна-грашовых адносін. Шляхамі вікінгаў. History lessons. Vikings and their quest for silver". Студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры Натуркача Міхаіла Васільевіча і Юдчыц Ірыны Сцяпанаўны правялі творчыя заняткі па англійскай мове, разгледзеўшы ўмовы ўзнікнення сацыяльнай іерархіі ў грамадстве, матэрыяльных адносін, дабрабыту са старажытных часоў да сучаснасці. У прыватнасці, разглядаліся аспекты фарміравання гандлёвых шляхоў, умоў абмену тавараў і спагнання падаткаў у рэгіёнах Скандынавіі, Прыбалтыкі, Старажытнага Усходу, дзе Старажытная Русь, беларускія землі з "варагаў у грэкі" выступалі часткай актыўных гандлёвых адносін, шляхамі забеспячэння рэгіёнаў каштоўнымі металамі.
Заняткі сталі інтэграванымі па вывучаемых аспектах англійскай мовы. Аналіз лексікі, пераклад з англійскай мовы, праца над аўдыё-інтэрв'ю з гісторыкамі і складанне гласарыяў дапаўнялася квізам па культурных традыцыях старажытнасці. Падчас заняткаў гучалі мелодыі адноўленых старажытных музычных інструментаў эпохі вікінгаў. Мерапрыемства было накіравана на развіццё маўленчых навыкаў і пашырэнне ведаў аб свеце.
Творчы падыход з выкарыстаннем актуальнага аўтэнтычнага матэрыялу дапамагае зразумець важнасць вывучэння англійскай мовы ў працэсе вядзення бізнесу і пазнання свету.
Анастасія Сярко, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
{gallery}2022/2022_05_26_02{/gallery}