Select your language

26 мая ў МДЛУ адбылася цырымонія ўзнагароджання і ўручэння памятных падарункаў пераможцам III Рэспубліканскага конкурсу вуснага і пісьмовага перакладу, прысвечанага Году гістарычнай памяці (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 1 ад 1 студзеня 2022 года "Аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці").

Прыемна адзначыць, што пераможцамі конкурсу сталі 2 студэнты ФМА БДУ: Круглікаў Барыс Сяргеевіч (3 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права"), які атрымаў Дыплом II ступені, і Суцько Аляксей Сяргеевіч (4 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"), якому быў уручаны Дыплом ІІІ ступені.

Ад душы віншуем пераможцаў і зычым новых дасягненняў, новых перамог!

Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці

{gallery}2022/2022_05_26{/gallery}