19 і 23 мая 2022 г. на факультэце міжнародных адносін адбыліся круглыя сталы, арганізатарам якіх выступіў Савет маладых вучоных ФМА БДУ.
"Грантавая падтрымка маладых вучоных" – такая тэма першага круглага стала (19 мая 2022 г.). Аспірантам і маладым вучоным была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца больш дэталёва з патрабаваннямі і правіламі афармлення дакументаў для ўдзелу ў конкурсах па назначэнню стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і таленавітым маладым вучоным, атрыманню грантаў БДУ і грантаў рэктара БДУ.
Перад удзельнікамі семінара выступілі кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры міжнародных адносін Аўласенка Ігар Міхайлавіч і старшыня СМУ БДУ і СМУ ФМА БДУ, выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін Кісялевіч Анастасія Ігараўна. Выступоўцы расказалі аб асабістым вопыце ўдзелу ў такіх конкурсах, падзяліліся практычнымі парадамі.
Для ўдзельнікаў другога круглага стала да абмеркавання была прапанавана тэма "Актуальныя пытанні і тэндэнцыі развіцця сусветнай эканомікі, міжнароднага права і міжнародных адносін у XXI стагоддзі". У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, магістранты і аспіранты ФМА. Праграма круглага стала ўключала даклады на актуальныя тэмы развіцця сусветнай эканомікі, міжнароднага права і міжнародных адносін у XXI стагоддзі. Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі меркаваннямі.

