Select your language

17-18 мая на ФМА і на факультэце журналістыкі прайшоў праект "Information is everywhere" Студэнцкай Рады па якасці адукацыі і навуцы ФМА і Студэнцкай Рады па якасці адукацыі і навуцы журфака.

У рамках мерапрыемства студэнты даведаліся, як праходзіць навучальны і выхаваўчы працэс на іншых факультэтах, стаўшы іх паўнапраўнымі членамі.

У першы дзень свае дзверы адчыніў ФМА. Удзельнікі наведалі лекцыі на тэмы "Гісторыя сусветных цывілізацый" і "Канкурэнтаздольнасць у сусветнай эканоміцы", моўны квіз "Вавілон" і круглы стол "Дыпламатычны пратакол і этыкет".

На другі дзень інфармацыйную эстафету прыняў журфак. Удзельнікі праекта наведалі лекцыі на тэмы "Трэнды замежнага медыярынку", "Фейкавыя навіны і іх уздзеянне на свядомасць аўдыторыі", "Сакрэты работы радыёвядучага ў эфіры" і пазнаёміліся з Беларуска-кітайскім медыяцэнтрам.

{gallery}2022/2022_05_18_02{/gallery}