Select your language

На ФМА існуе важная традыцыя: кожную вясну па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці праходзіць Адкрытая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа", у рамках якой праводзіцца віктарына на мытную тэматыку для навучэнцаў старэйшых класаў школ і гімназій, якая дазваляе пазнаёміцца з гэтай цікавай прафесіяй. Конкурс для школьнікаў, які праходзіў 4 мая 2022 г., быў незвычайным з многіх прычын. Адной з іх быў актыўны ўдзел студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" ў падрыхтоўцы заданняў. Студэнты ў складзе дзвюх творчых груп вырашылі падзяліцца сваімі ведамі, адабраўшы самыя цікавыя факты з гісторыі спецыяльнасці і зрабіўшы заданні максімальна крэатыўнымі і займальнымі. Так, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Камісарава Сафія, Паўлоўская Вераніка, Барвянкова Яна, Шыла Ганна, Бут-Гусаім Дар'я і Пуйша Дар'я пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Майсюк Ю.Л. і Жукавец А.С. склалі заданні віктарыны, а студэнты 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Бусел Алена, Ганчарык Мікіта, Лемяшаў Юрый і Чычыкайла Уладзіслаў, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Юдчыц І.С. падрыхтавалі рэбусы, у якіх зашыфравалі паняцці, звязаныя са спецыяльнасцю "Мытная справа". Такога роду заданні дазваляюць прадэманстраваць захопленасць студэнтаў сваёй будучай прафесіяй і падзяліцца ёй з будучымі абітурыентамі.

У гэтым годзе работа школьнай секцыі прайшла ў дыстанцыйным фармаце, дзякуючы чаму прыняць удзел у мерапрыемстве змаглі вучні дзесяці гімназій і школ Рэспублікі Беларусь.

Ад кафедры англ. мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ў мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 5-ці падшэфных гімназій г.Мінска, супрацоўніцтва з якімі падмацавана дагаворнымі адносінамі. Па выніках віктарыны пераможцамі ў камандным заліку сталі:

  • 1 месца – Гімназія №12 (60 балаў) і Гімназія №30 (59 балаў)
  • 2 месца – Гімназія №32 (57,5 балаў) і Гімназія №146 (57 балаў)
  • 3 месца – Гімназія №36 (56 балаў)

Ад кафедры мытнай справы ў мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 5 школ і гімназій Беларусі. Па выніках віктарыны пераможцамі ў камандным заліку сталі:

  • 1 месца – СШ №21 г. Магілёва (58,5 балаў)
  • 2 месца – СШ №1 г. Брэста (45 балаў) і СШ №13 г. Гродна (44 балы)
  • 3 месца – СШ №46 г. Мінска (42 балы) і Бараўлянская гімназія (42 балы)

Віншуем усіх удзельнікаў з дастойнымі вынікамі ў праходжанні віктарыны і дзякуем настаўнікам і адміністрацыі гімназій і школ за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Хочацца спадзявацца, што ў працэсе падрыхтоўкі адказаў на заданні гімназісты і школьнікі пазналі для сябе шмат новагаі і пранікліся той шчырай цікавасцю і павагай, якія адчуваюць студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" ў адносінах да сваёй будучай прафесіі.

С. А. Дубінко, заг. кафедрай англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, дацэнт
В. П. Гіцкая і Ю.Л.Майсюк, старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці

{gallery}2022/2022_05_04_04{/gallery}