Select your language

12 мая на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці была праведзена дыскусія на тэму "Global Cities/ Глабальныя гарады".

Студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры Майсюк Юліі Леанідаўны і Жукавец Вольгі Сяргееўны абмеркавалі перавагі і недахопы жыцця ў буйных гарадах свету, асаблівасці іх эканамічнага і сацыяльнага развіцця.

Для абмеркавання былі падрыхтаваны прэзентацыі аб Амстэрдаме (Паўлоўская Вераніка), Сіднеі (Балабан Ульяна), Сінгапуры (Шыла Ганна), Токіа (Паршына Ангеліна), Сан-Францыска (Гіль Кацярына, Ганусевіч Анастасія), Шанхаі (Пуйша Дар'я, Чазаў Ягор). Дакладчыкі расказалі аб культуры, бяспецы, экалогіі, дэмаграфічнай сітуацыі ў кожным горадзе. Увазе слухачоў была таксама прадстаўлена інфармацыя аб параўнальных рэйтынгах гарадоў свету, падрыхтаваная Барвянковай Янай і Камісаравай Сафіяй.

Студэнты актыўна абмяркоўвалі пачутае, дзяліліся асабістымі ўражаннямі ад наведвання мегаполісаў, выказвалі свае меркаванні ў выбары аптымальнага месца для жыцця і працы.

Асаблівую цікавасць і ажыўленне выклікала віктарына аб гарадах свету, прадстаўленая Бут-Гусаім Дар'яй, Сасункевіч Лізаветай і Кунцэвіч Ксеніяй. Яна паслужыла абагульняючым і забаўляльным момантам у канцы сур'ёзнай дыскусіі аб сучасных урбаністычных праблемах.

А.С. Жукавец, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці

{gallery}2022/2022_05_12_02{/gallery}