Select your language

Секцыя партугальскай мовы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці сумесна са студэнтамі 1-3 курсаў, якія вывучаюць партугальскую мову, працягвае серыю відэа па папулярызацыі партугальскай мовы і культурных каштоўнасцяў партугаламоўных краін. Трэба адзначыць, што Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь аказвае інфармацыйную падтрымку па стварэнню відэаролікаў.

Прадстаўляем вашай увазе трэцяе відэа праекту, прысвечанае бразільскаму варыянту партугальскай мовы. Падчас запісу відэа студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» распавялі пра бразільскі варыянт партугальскай мовы, асаблівасці правапісу, яго лінгвістычныя характарыстыкі, адрозненні ў фанетыцы, лексіцы і граматыцы ў параўнанні з еўрапейскім варыянтам партугальскай мовы.

ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА