Адкрыты прыём артыкулаў у штогадовы электронны зборнік "Лепшыя работы студэнтаў "НДРС ФМА 2022"" па выніках курсавых, дыпломных і магістарскіх работ, абароненых на "9" і "10" у 2021-2022 навучальным годзе.
Да артыкула неабходна дадаць:
- водгук навуковага кіраўніка з заключэннем аб адсутнасці плагіяту (у свабоднай форме);
- выпіску з пратакола пасяджэння кафедры аб рэкамендацыі артыкула да публікацыі (кафедрам можна падрыхтаваць адну агульную выпіску на ўсе рэкамендуемыя да публікацыі работы).
Артыкулы (з водгукам і выпіскай) прымаюцца да 30 чэрвеня 2022 г. у электронным выглядзе па адрасе
З патрабаваннямі да афармлення артыкулаў можна азнаёміцца ТУТ.
Зборнікі мінулых гадоў размешчаны на сайце ФМА па спасылцы.