Шчыра віншуем старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Кацярыну Іванаўну Ядчанка з прысваеннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук.
Жадаем Кацярыне Іванаўне моцнага здароўя, нязгаснага энтузіязму і пастаяннага імкнення да поспеху ў сваёй дзейнасці, высокіх дасягненняў і ўзнагарод, невычэрпнай плыні сіл і цікавасці да сваёй працы, светлых надзей і ўпэўненых дзеянняў у жыцці, грандыёзных планаў і абавязковай іх рэалізацыі.