Select your language

У ходзе работы 66-й секцыі "Нацыянальная ідэнтычнасць скрозь прызму культуры" 79-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ФМА БДУ былі заслуханы 12 дакладаў.

Дыплома I ступені ўдастоена Луневіч Карына (1 курс спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны") за даклад "La Nouvelle Vague: phénomène cinématographique paradoxal".

Дыплом ІІ ступені атрымала Клюйко Сафія (1 курс спецыяльнасці "Міжнароднае права") за даклад "Vision culturelle de la France de l'Extérieur".

Дыплом ІІІ ступені ўзнагароджаны Сушкевіч Герман і Клепча Алена (1 курс спецыяльнасці "Міжнароднае права") за даклад "Bélаrus - France: le rôle de la cultura dans le maintien de relations diplomatiques amicales".

Цікавымі і арыгінальнымі сталі даклады студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" Астапчык Ганны "On parle avec les mains", Бут-Гусаім Ганны і Бекіш Ксеніі "Pourquoi le carnaval yeux de différentes générations”, Даменікана Антона і Дэміш Дарыны “Inventions françaises: faits et mythes”, студэнтаў спецыяльнасці “Сусветная эканоміка” Гладковай Ірыны “Les jeunes français et les réseaux sociaux”, Астапенка Уладзіслава “Qu'est-ce qui in ?», студэнтаў спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Гутырчык Валерыі «L'héritage politique de Charles de Gaulle», Ляшкевіч Крысціны і Шнітковай Дар'і «La France: une offre culturelle exceptionnelle», Тарасавай Ангеліны «Chanel: le chic français par excellence».

Разнастайнасць тэм і ўзнятых праблем уражвае: парадоксы новай кінематаграфічнай хвалі, двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж краінамі, палітычная спадчына выдатных людзей Францыі, культурны погляд на Францыю звонку, факты і міфы французскіх вынаходстваў і інавацый, непаўторная культурная спадчына краіны, роля мімікі і жэстаў , моладзь і сацыяльныя сеткі, праблемы маладых французаў, мода, традыцыйная кухня.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і дружалюбнай абстаноўцы, атмасферы здаровай канкурэнцыі і саперніцтва. Работы, прадстаўленыя на секцыі, адрозніваюцца актуальнасцю, пісьменнасцю, лагічнасцю. Члены журы аднадушна адзначаюць высокі ўзровень змястоўнага аспекта і практычнага значэння прадстаўленых дакладаў.

Усе студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень валодання матэрыялам, адказалі на ўсе зададзеныя пытанні, пацвердзіўшы самастойнасць выканання работ, а таксама пераканаўча даказалі іх актуальнасць.

Трэба адзначыць, што работа секцыі стала значным мерапрыемствам для студэнтаў малодшых курсаў, якім канферэнцыя дала магчымасць атрымаць вопыт удзелу ў навуковых мерапрыемствах, зрабіць першыя крокі ў набыцці навыкаў публічных выступленняў і выбраць свой навуковы напрамак для далейшага развіцця.

Тучынскі А.В., дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці

{gallery}2022/2022_04_28_03{/gallery}