23 мая 2022 года запланаваны да правядзення на факультэце міжнародных адносін круглы стол на тэму "Актуальныя пытанні і тэндэнцыі развіцця сусветнай эканомікі, міжнароднага права і міжнародных адносін у XXI стагоддзі", арганізатарам якога выступае Савет маладых вучоных ФМА БДУ (далей - СМУ ФМА).
Галоўная мэта правядзення круглага стала – абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця сусветнай эканомікі, міжнароднага права і міжнародных адносін у XXI стагоддзі.
Прадметам абмеркавання стануць новыя тэндэнцыі і перспектывы развіцця сусветнай эканомікі, міжнароднага права і міжнародных адносін.
У рамках круглага стала плануецца абмеркаваць тэарэтычныя і прыкладныя пытанні па наступных напрамках:
- Глабальныя праблемы сусветнай палітыкі і міжнародная бяспека ў XXI стагоддзі
- Міжнародныя адносіны: гістарычная рэтраспектыва і сучасны стан
- Міжнароднае прыватнае права: сучасныя выклікі
- Грамадзянскае права: міжнародны досвед і нацыянальнае рэгуляванне
- Актуальныя пытанні права рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў (ЕАЭС, ЕС, СД)
- Сусветная эканоміка і знешнеэканамічная дзейнасць у сучасных умовах
- Сучасныя праблемы міжнароднага бізнесу
- Лічбавая трансфармацыя банкаўскіх адносін
Запрашаем да ўдзелу прафесарска-выкладчыцкі склад, даследчыкаў, экспертаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, а таксама ўсіх зацікаўленых.
Круглы стол адбудзецца 23 мая 2022 г. з 10.00 да 13.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская 20 (факультэт міжнародных адносін БДУ), аўд. 520.
Форма правядзення: вочная.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.
Парадак удзелу: у тэрмін да 17 траўня 2022 года неабходна зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка круглага стала.
Персанальнае запрашэнне для ўдзелу ў рабоце круглага стала будзе накіравана па электроннай пошце да 20 мая 2022 года.
Удзел у круглым стале – бясплатны. Усе выдаткі па знаходжанні ў г. Мінску – за кошт накіроўваючага боку.
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне: +375 44 734 96 79