Select your language

6 мая на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці сярод студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Менеджымент (у сферы міжнароднага турызму)" адбыўся практычны семінар "Новыя праекты горада. Як дасягнуць кансенсусу" (адказныя выкладчыкі Ахрыменя Г. І., Чарнецкая Н. І., Каткова Д. І., Касцерава Н. А.).

Студэнты ў сваіх выступах, прадстаўляючы і абараняючы пункты гледжання розных зацікаўленых груп, спрабавалі знайсці кампраміс у спрэчных і неадназначных пытаннях, якія датычацца будучых праектаў горада.

Група актывістаў па абароне навакольнага асяроддзя (Захаркевіч Д., Ісакава В., Крупская В., Ліпко А.) на аснове навуковых высноў і статыстычных звестак настойвалі на непрымальнасці прыняцця станоўчага рашэння па новых праектах.

Прадстаўнікі праектных арганізацый (Юхнэль А., Гарай М., Юспа М., Скачкова М.), зыходзячы з дбайнага экспертнага аналізу, запэўнівалі аб прыняцці і няўхільным выкананні неабходных мер, якія тычацца экалагічнай бяспекі.

Прадчуваючы вялізныя інвестыцыі, значны рост занятасці і скарачэнне ўзроўню беспрацоўя ў перспектыве, эканамісты гандлёва-прамысловай палаты горада (Міранкова Е., Рыбчык Д.) горача падтрымлівалі прадстаўнікоў праектных арганізацый.

Знайсці кампраміс і прыйсці да кансенсусу ў ходзе абмеркавання і дыскусіі дапамагла ўзважаная і канструктыўная пазіцыя мэра горада (Шацікава Я.) і яго памочнікаў (Рудая В., Рагалевіч Е.), якія праявілі кампетэнтнасць, творчы падыход і крэатыўнасць у ходзе мерапрыемства. Дзякуючы іх арганізатарскім здольнасцям, загадзя вывучанай інфармацыі па ўсіх тэмах, прадуманаму плану вядзення дыскусіі, распрацоўцы і падрыхтоўцы пытанняў па сутнасці, мерапрыемства прайшло зладжана, дынамічна, эфектыўна.

Г.І. Ахрыменя, ст. выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці

{gallery}2022/2022_05_06_02{/gallery}