Select your language

У рамках студэнцкага перакладчыцкага клуба "Перакладчык у сферы дзелавой камунікацыі" 26 красавіка 2022 года было праведзена мерапрыемства "Interpret by Interpreting", удзельнікамі якога сталі кітайскія, туркменскія і беларускія студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасцей "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" і "Мытная справа". Арганізатары гэтай падзеі, студэнткі спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" Галаўко Кацярына, Прыходзька Дар'я, Куксава Ганна, прадставілі свае англамоўныя даклады аб асаблівасцях перакладу тэрмінаў у сферы дзелавога турызму і культуралагічных тэрмінаў на прыкладзе святкавання Вялікадня.

Кіраўнікамі выступілі старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Макарэвіч Т.І. і Макарэвіч І.І, якія арганізавалі эўрыстычны дыялог паміж удзельнікамі сустрэчы.

Мэтай мерапрыемства з'яўлялася ўдасканаленне ведаў і навыкаў студэнтаў у сферы асаблівасцей перакладу англамоўных тэрмінаў у сферы дзелавога турызму і культуранімаў на прыкладзе кампаній турыстычнай галіны Рэспублікі Беларусь.

На працягу ўсёй сустрэчы ўдзельнікі былі захопленыя аналізам лексічных ідыём і рэалій мовы, паслядоўным перакладам эўрыстычнага дыялогу "It'sa Far Cryfrom What We Had Nowadays". Таксама яны задавалі пытанні дакладчыкам і выкладчыкам для таго, каб лепш асвоіць тэхналогію вуснага перакладу. Замежныя студэнты асабліва зацікавіліся тэмай святкавання Вялікадня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і культуралагічнымі тэрмінамі, якія адпавядаюць дадзенай тэматыцы.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да старонкі нашага клуба перакладчыкаў у VK: https://vk.com/englishstudentsclubfirbsu.

Галаўко Кацярына, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"

{gallery}2022/2022_04_26_07{/gallery}