Select your language

У ходзе работы 56-й секцыі 79-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў былі заслуханы пяць дакладаў.

  • Дыпломам I ступені ўзнагароджаны студэнты Казарэдаў В.А. і Мацвеюк А.Р., якія прадставілі даклад на тэму “Неалагізмы і цяжкасці іх перакладу на рускую мову”.
  • Дыплом II ступені атрымалі Эльбуздукаеў А.Р. і Эдама С.Г. за даклад “Phraseological expressions with numerals, nominal, etc.”
  • Дыпломам III ступені ўзнагароджаны Скур'ят Д.А. і Карнялюк К.С. за даклад "Амерыканізмы ў англійскай мове".

У сваіх дакладах студэнты прааналізавалі некаторыя актуальныя пытанні перакладу тэкстаў з англійскай на рускую мову, акрэсліўшы складанасці і магчымыя варыянты іх перакладу.

Варта адзначыць, што даклад "Неалагізмы і цяжкасці іх перакладу на рускую мову" выклікаў вялікую цікавасць: студэнты спрабавалі адгадаць значэнне неалагізму і магчымасць перадачы яго на рускую мову.

Студэнты Эльбуздукаеў Азамат і Эдама Соф'я творча падышлі да свайго выступу, прадставіўшы яго ў інтэрактыўнай форме. Усе прысутныя павінны былі выбраць правільны пераклад фразеалагічных прыкладаў з трох прапанаваных варыянтаў. У дапамогу прапаноўваўся відэаролік, дзе трэба было абраць адно відэа, якое адпавядае фразеалагічнаму спалучэнню.

Канферэнцыя прайшла цікава, у плённай сяброўскай абстаноўцы.

Дацэнт А.І. Маркасьян.,
выкладчык М.В. Натуркач 

{gallery}2022/2022_04_26_06{/gallery}