5 мая 2022 года з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Францыяй студэнты і выкладчыкі факультэта міжнародных адносін правялі мерапрыемства ў Мінскай абласной бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна. З прэзентацыяй "Bélarus – France: le 30e anniversaire de l'établissement des relations diplomatiques" на французскай мове выступілі студэнты 1-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Алена КЛЕПЧА і Герман СУШКЕВІЧ. У ёй коратка выкладалася гісторыя двухбаковых адносін дзяржаў, намаганні дыпламатычных прадстаўніцтваў у наладжванні дружалюбных сувязей у сферы культуры і бізнесу.
Напярэдадні вялікай для нашага народа даты – Дня Перамогі – асабліва прагучаў успамін аб цырымоніі, якая прайшла тры гады таму з удзелам беларускага боку. Гэта цырымонія была прысвечана 75-годдзю вызвалення горада Тыль (Мерт-э-Мозель) і даніны памяці вязням нацысцкага канцлагера Эррувіль. Падчас Другой сусветнай вайны некалькі ахвяр, у тым ліку 37 байцоў савецкага супраціўлення, былі вымушаны працаваць у шахтах, але ім удалося ўцячы. Яны стварылі атрад партызан, які цалкам складаўся з савецкіх жанчын рускай, беларускай, яўрэйскай нацыянальнасці і многіх іншых. Гэты атрад стаў вядомы пад баявой назвай "Радзіма". 8 верасня 2019 года там быў урачыста адкрыты мемарыял у памяць аб гэтых падзеях.