29 красавіка 2022 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі адбылося адкрытае пасяджэнне Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз», у якім прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», а таксама аспіранты кафедры міжнародных адносін. Арганізатарам мерапрыемства з'яўлялася дацэнт А. В. Дземідовіч, у якасці эксперта выступіў прафесар В. В. Фральцоў. Мадэратар паседжання – А. Шадура.
Агульная тэма пасяджэння – "Актуальныя праблемы дзейнасці міжнародных арганізацый". Структурна і змястоўна фармат мерапрыемства прадугледжваў наяўнасць некалькіх модуляў: модуль "Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён" і модуль "Еўропа", у рамках якіх абмяркоўваліся праблемы і перспектывы арганізацый, інтэграцыйных форумаў і груп, звязаных пэўным чынам з канкрэтным рэгіёнам.
У модулі АЦР былі прадстаўлены даклады-прэзентацыі па наступных праблемах: альянс AUKUS і яго перспектывы для Аўстраліі (К. Ярмашук); ШАС і пытанні пашырэння членства (Хэ Юэцзэ); праблемы АСЕАН у XXI ст. (А. Шадура); узаемадзеянне Японіі і АСЕАН (Н. Раховіч, С. Рыбалка). Удзельнікі, якія прадстаўлялі АЦР, прапанавалі слухачам займальную інтэрактыўную віктарыну.
Еўрапейскі блок выступленняў асвятляў асаблівасці ўзаемаадносін краін Паўночнай Еўропы і еўрапейскіх інтэграцыйных структур (Ю. Сакалова); удзел Францыі ў НАТА (А. Прадчанка); праблемы Франкафоніі (А. Ляўчук, А. Белая); асобныя аспекты дзейнасці «Вялікай сямёркі» (А. Сало) і «Вялікай дваццаткі» (К. Кашалёва); дзейнасць і перспектывы ЮНЕСКА (К. Міхно, А. Рунца).
Усе выступленні падрыхтаваны на высокім навукова-метадалагічным узроўні, выклікалі цікавасць у аўдыторыі. Удзельнікі пасяджэння атрымалі магчымасць упэўніцца ў шматграннасці сучаснага свету і ўнікальнасці асобных рэгіёнаў.
{gallery}2022/2022_04_29_04{/gallery}