28 красавіка 2022 года Саветнік-пасланнік Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Флавіа дэ Агеар Жэрмана наведаў факультэт міжнародных адносін БДУ. У рамках свайго візіту спадар Саветнік-пасланнік прыняў удзел у 79-ай Навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ФМА БДУ ў якасці члена журы ў працы 67 секцыі «Міжнародныя адносіны, сацыяльныя аспекты, гісторыя, культура ў кантэксце партугальскай і бразільскай цывілізацый» і 68 секцыі «Роля і месца партугаламоўных краін у сістэме міжнародных адносін: гісторыя і сучаснасць» кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці.
Падчас працы секцый спадар Жэрмана каментаваў і ацэньваў кожны выступ з пункту гледжання яго навуковага зместу і валодання мовай выступоўцаў. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты ўдзельніка, памятныя падарункі пасольства Бразіліі (кнігі бразільскіх класікаў літаратуры з аўтографам спадара Жэрмана) і салодкія прызы. Спадар Саветнік-пасланнік даў высокую ацэнку ўзроўню навуковай і моўнай падрыхтоўкі студэнтаў, а таксама прафесіяналізму выкладчыкаў партугальскай мовы.
Асобна варта адзначыць сустрэчу спадара Жэрмана з кіраўніцтвам факультэта, падчас якой бакі заявілі аб гатоўнасці падтрымліваць адносіны паміж пасольствам і факультэтам.
{gallery}2022/2022_04_28_02{/gallery}