Select your language

29 красавіка на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылося пасяджэнне ў рамках круглага стала на тэму "Навука ў нашым паўсядзённым жыцці" пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Касцеравай Н.А., Чарнецкай Н.І., Ахрымені Г.І., Катковай Д.І.

У круглым стале прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)". Былі прадстаўлены наступныя даклады:

  • Анастасія Каваленка «Electriccars (Электрамашыны)»,
  • Лізавета Шацікава «Progressbar (Індыкатар працэсу)»,
  • Марыя Гарай "Television (Тэлебачанне)",
  • Юлія Ерахавец "Technologyin Singapore (Тэхналогіі ў Сінгапуры"),
  • Дар'я Захаркевіч “Xerography (Ксераграфія)”.

Студэнты расказалі аб асаблівасцях новых тэхналогій, іх ролі ў сучасным жыцці і магчымым удасканаленні дадзеных тэхналогій у будучыні. Лізавета Шацікава пазнаёміла нас з паняццем "індыкатар працэсу" і расказала пра гісторыю стварэння і выкарыстання дадзенага элемента ў праграмаванні. (Індыкатарам працэсу завуць графічны элемент у праграмаванні, які ўяўляе сабой прастакутную вобласць, якая "запаўняецца" па меры выканання якой-небудзь задачы, напрыклад, загрузкі файла). Таксама мы даведаліся ад Юліі Ерахавец аб тэхналогіях, якія былі распрацаваны і распрацоўваюцца ў Сінгапуры.

Ганна Багдановіч, студэнтка 2 курса, спецыяльнасць Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)

{gallery}2022/2022_04_29_03{/gallery}