Старшынёй Савета маладых вучоных (СМУ) БДУ выбрана выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін ФМА Анастасія Кісялевіч. Выбары адбыліся на паседжанні СМУ 21 красавіка.
Віншуем Анастасію Ігараўну і жадаем паспяховага творчага пошуку, натхнення, наватарскіх ідэй, яркіх навуковых дасягненняў і здароўя!