Select your language

28 красавіка 2022 г. на базе механіка-матэматычнага факультэта БДУ адбылася алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў факультэтаў нематэматычнага профілю БДУ "МОН-2022".

Студэнткі 1 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» нашага факультэта ўдастоены Дыпломаў II і III ступені. Дыплом ІІ ступені атрымала Еўдачэнка Вікторыя, а дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Іванова Анастасія.

Віншуем і зычым далейшых творчых поспехаў!