27 красавіка 2022 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА адбылося пасяджэнне дыскусійнага клуба кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці "Творчая майстэрня перакладчыка". На гэты раз сустрэча прайшла ў фармаце творчай прэзентацыі на тэму "Падкастынг як сродак інтэрактыўнай камунікацыі".
Свой адукацыйны прадукт прадставілі вядучыя мерапрыемства Тарасава Ангеліна і Белая Кацярына, якія распавялі, што падкастынг – гэта працэс стварэння і распаўсюджвання гукавых або відэафайлаў. Па форме падкасты падобныя на радыё-ці тэлеперадачы, але існуюць у выглядзе файлаў або струменевага мультымедыя, якія можна прайграваць у любы зручны час і ў любым месцы з дапамогай інтэрнэту. Гэта зручны спосаб праслухоўваць цікавую для вас інфармацыю падчас прагулкі, вучобы, працы або спраў па хаце, а таксама дзяліцца і абменьвацца цікавым кантэнтам. Падкасты – гэта, як правіла, аўдыёперадачы, якія нагадваюць класічныя праграмы на радыё. Часцей за ўсё гэта гутаркі або маналогі на самыя розныя тэмы: аб тэхналогіях, кіно, модзе, спорце, музыцы.
Галоўнае адрозненне ад радыёпраграм заключаецца ў тым, што падкасты распаўсюджваюцца па інтэрнэце. Аўтару не патрэбны ні радыёстанцыя, ні дарагая студыя. Дастаткова зрабіць запіс і рассылаць новыя эпізоды слухачам праз спецыяльныя анлайн‑сэрвісы. Таму падкасты ствараюць не толькі прафесійныя дыктары і журналісты, але і звычайныя людзі. Паспяховым вядучым можа стаць любы чалавек, які ведае, як зацікавіць публіку. Яшчэ адна важная асаблівасць подкастаў – гэта даступнасць па запыце.
Спікеры мерапрыемства пазнаёмілі ўдзельнікаў з падборкай цікавых падкастаў для пачаткоўцаў, што вывучаюць французскую мову і французскую культуру (Oui Podcast, Inner French, French Voices, News in Slow French, Le Journalen Français Facile, Choses à Savoir, Nouvelles écoutes), а таксама прадставілі свае запісы.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны".
А.У. Тучынскі, дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2022/2022_04_27_06{/gallery}