29 красавіка 2022 года адным з заключных, але не менш важных мерапрыемстваў Тыдня студэнцкай навукі, стала анлайн віктарына "Business Terms" на веданне дзелавой англійскай мовы, праведзеная старшымі выкладчыкамі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці. У складанні заданняў віктарыны прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры Гіцкая В.П., Салавей А.М., Шміт Т.В. Заданні віктарыны былі размешчаны на адукацыйным партале БДУ.
Паколькі дзелавая англійская мова з'яўляецца адным з самых запатрабаваных раздзелаў прафесійнай англійскай мовы, мерапрыемства мела вялікую пазнавальную каштоўнасць. Акрамя таго, у віктарыне прасочваліся міжпрадметныя сувязі (эканоміка, краіназнаўства). Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" змаглі замацаваць веды бізнес-тэрміналогіі, а таксама праявіць высокую актыўнасць і асабістую зацікаўленасць. Матэрыял віктарыны цалкам адпавядае зместу вучэбнай праграмы вывучаемай дысцыпліны.
Гіцкая Вольга Пятроўна, ст. выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці