25 красавіка, у дзень старту Тыдня навукі на ФМА, выкладчыкамі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці была арганізавана сустрэча з загадчыцай інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Талкачовай Анастасіяй Юр'еўнай.
Бібліяграфічны спіс з'яўляецца абавязковым складнікам любой навуковай працы. Правільна складзены бібліяграфічны спіс з'яўляецца паказчыкам навуковай этыкі і культуры навуковай працы. Менавіта таму пытанням складання і афармлення бібліяграфічнага спіса ў навуковай рабоце трэба ўдзяляць самую сур'ёзную ўвагу.
У арганізацыі сустрэчы для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" прымалі ўдзел дац. Трухан А.У., дац. Маркасьян А.І., старшыя выкладчыкі Шміт Т.В., Турло В.П., Салавей А.М., Мартыновіч А.С. і Гіцкая А.П. Таксама да мерапрыемства далучыліся студэнты 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Чарнецкай Н. І. Мерапрыемства складалася з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай з паказам прыкладаў афармлення бібліяграфічных запісаў. Дзякуючы пазнавальнаму характару мерапрыемства, студэнты змаглі пашырыць свае веды ў галіне асноўных правілаў афармлення бібліяграфічнага спіса літаратуры: афармлення спасылак у тэксце працы, групоўкі матэрыялу ў спісе. Жывая цікавасць студэнтаў выклікала вывучэнне ўзораў бібліяграфічных апісанняў і найбольш часта сустракаемых памылак. Падчас працы семінара была арганізавана сесія пытанняў і адказаў, падчас якой студэнты мелі магчымасць абмеркаваць з экспертам пытанні па афармленні і рэдагаванні бібліяграфічных спісаў. Рэкамендацыі адмыслоўца, несумнеўна, будуць карысныя студэнтам пры напісанні навуковых артыкулаў, курсавых і дыпломных прац.
Выказваем падзяку супрацоўнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і спадзяёмся, што такія цікавыя і пазнавальныя сустрэчы стануць добрай традыцыяй!
В.П. Гіцкая, ст. выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2022/2022_04_25_05{/gallery}