27 красавіка ў рамках Тыдня навукі студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" прынялі ўдзел у дэбатах на тэму Business Ethics and Corporate Social Responsibility / Дзелавая этыка і карпаратыўная сацыяльная адказнасць. Мерапрыемства было арганізавана выкладчыкамі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Мартыновіч А.С., Салавей А.М., Гіцкой А.П.
Для абмеркавання студэнтам былі прадастаўлены дзве тэмы, якія закранаюць месца этыкі ў бізнесе і практычную значнасць карпаратыўна-сацыяльнай адказнасці, а таксама эфектыўнасць этычнай рэкламы ў прыцягненні кліентаў. Мерапрыемству папярэднічала сур'ёзная падрыхтоўка. У якасці мадэратараў выступілі студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» – Лукашова Марыя і Шылава Кацярына, якія арганізавалі працу ў камандах, размеркаванне роляў і каардынаванне ходу дыскусіі. Злёгку мадыфікаваны фармат дэбатаў дапушчаў пытанні аўдыторыі, што дазволіла далучыць да мерапрыемства большую колькасць студэнтаў. Несумненна, мерапрыемства садзейнічала ўдасканаленню навыкаў публічнага выступлення на англійскай мове, развіццю талерантнасці і паважлівага стаўлення да розных поглядаў, выхаванню ўмення партнёрскіх зносін і ўмення працаваць у камандзе.
Дзякуючы актыўнаму ўдзелу студэнтаў, якія бліскуча прадставілі аргументы і адстойвалі пазіцыі сваіх бакоў, была дасягнута мэта мерапрыемства і сфарміравана меркаванне па праблемах, што абмяркоўваліся ў аўдыторыі, якая выступіла судзейскай панэллю. За плённую працу і ўклад у дасягненне выніку мерапрыемства варта адзначыць спікераў каманд: Казубоўскую Паліну, Протас Вікторыю, Буцянко Уладу, Хлыпоўку Лізавету і Тарасевіча Мацвея.
Выказваем падзяку кіраўнікам мерапрыемства за магчымасць палепшыць размоўныя навыкі і атрымаць досвед распрацоўкі пераканаўчых аргументаў у пошуку адказаў на актуальныя пытанні.
Шылава Кацярына і Лукашова Марыя, студэнткі 3 курса спецыяльнасці “Сусветная эканоміка”
{gallery}2022/2022_04_27_05{/gallery}