29 красавіка 2022 г. на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці было праведзена пасяджэнне граматычнага клуба «ARS GRAMMATICA» пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Юмагулавай Маргарыты Рашытаўны і Тамарынай Алы Сяргееўны. У мерапрыемстве прымалі ўдзел студэнты 3 курса (члены клуба) спецыяльнасці "Мытная справа". Тэма мерапрыемства гучала наступным чынам: "Некаторыя асаблівасці граматычных і лексічных трансфармацый"
Галоўная мэта сустрэчы – удасканаленне лінгвістычных навыкаў студэнтаў, павышэнне іх прафесійнай кампетэнцыі.
Падчас пасяджэнняў былі прадстаўлены раздаткавыя матэрыялы. Студэнты праявілі асаблівую цікавасць да разгледжанай тэмы, замацавалі навыкі выкарыстання граматычных і лексічных трансфармацый на практыцы і мелі магчымасць атрымаць адказы на ўсе пытанні па граматыцы англійскай мовы ў рамках жывой дыскусіі.
Мар'янская Віялета, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа»
Фота Кацярына Свірыдава,студэнтка 3 курса спецыяльнасць «Мытная справа»
{gallery}2022/2022_04_29_02{/gallery}