4 мая 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклін Рамірас Араке наведаў факультэт міжнародных адносін БДУ. У рамках свайго візіту спадар Пасол перадаў у дар Фундаментальнай бібліятэцы БДУ 16 кніг на іспанскай мове, прысвечаных розным аспектам развіцця Венесуэлы, асаблівасцям знешняй і ўнутранай палітыкі на сучасным этапе.
У час сустрэчы са студэнтамі факультэта міжнародных адносін, якія вывучаюць іспанскую мову, і выкладчыкамі кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол расказаў аб сучаснай Венесуэле. Адбылася актыўная дыскусія на іспанскай мове.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сведчыць сваю высокую павагу Пасольству Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь і Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Франкліну Рамірасу Араку асабіста і выказвае шчырую ўдзячнасць за яго падтрымку па развіццю і ўмацаванню партнёрскіх адносін у сферы адукацыі паміж Баліварыянскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.
{gallery}2022/2022_05_04{/gallery}