26 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА адбылася інтэрактыўная прэзентацыя Творчага аб'яднання "СТАРТ" (Студэнцкае таварыства "Актыўныя. Рашучыя. Творчыя") для студэнтаў 1-га курса ўсіх спецыяльнасцей ФМА. Фармат прэзентацыі прадугледжваў правядзенне мадэлявання дэбатаў на прыкладзе амерыканскай перадвыбарнай кампаніі. Усім удзельнікам мадэлявання – студэнтам 1-га курса неабходна было сфармуляваць кароткія і дакладныя пазіцыі сваіх каманд па актуальных праблемах палітыкі, эканомікі, сацыяльнага і культурнага жыцця, граматна і аргументавана выказаць сваё бачанне іх рашэння, прадставіць разгорнутыя і пераканаўчыя адказы на пытанні "прадстаўнікоў штатаў і СМІ". Першакурснікі праявілі жывую цікавасць да мадэлявання і выказалі гатоўнасць падключыцца да іншых відаў актыўнасці «СТАРТ»: гульняў-віктарынаў, сімулявання міжнародных перамоваў, розных фарматаў дэбатаў, уключаючы анлайн.
Кафедру міжнародных адносін на прэзентацыі прадстаўлялі прафесары, доктары гістарычных навук Свілас Святлана Францаўна і Фральцоў Уладзіслаў Валер'евіч, якія адзначылі матываванасць і высокі ўзровень эрудыцыі ўдзельнікаў – першакурснікаў спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка", "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", "Лінгвакраіназнаўства", а таксама уклад арганізатараў мерапрыемства – актывістаў "СТАРТ" у якасную рэалізацыю ідэі.
{gallery}2022/2022_04_26_03{/gallery}