Select your language

21 красавіка ў Таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі ў рамках праекта "Дыялог з паслом" адбылася сустрэча студэнтаў беларускіх ВНУ з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклінам Рамірасам Араку.

Падчас сустрэчы спадар амбасадар распавёў цікавыя фаты аб культуры, геаграфіі і эканоміцы Венесуэлы, пасля чаго адбылася сесія пытанняў і адказаў з актыўным удзелам прадстаўнікоў ФМА. Былі закрануты эканамічны, культурны і палітычны аспекты двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы, абмяркоўваліся перспектывы развіцця адносін, магчымасці паглыблення сувязей і пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Студэнты факультэта міжнародных адносін праявілі цікавасць да больш глыбокага вывучэння венесуэльскай культуры і прадэманстравалі высокі ўзровень валодання іспанскай мовай.