27 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА адбылося адкрытае пашыранае пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка "Гісторыі мытнай службы Беларусі", прысвечанае 100-гадоваму юбілею Мінскай рэгіянальнай мытні. На пасяджэнні прайшла прэзентацыя кнігі "Гісторыя Мінскай рэгіянальнай мытні", напісанай загадчыкам кафедры мытнай справы, прафесарам В.А. Астрогам і начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні С.В.Івановым.
Перад прысутнымі студэнтамі-мытнікамі і гасцямі з СШ № 46 г. Мінска навучэнцамі 10 «Т» класа, іх класным кіраўніком В. Н. Шыдлоўскай і намеснікам дырэктара школы А.У. Карпека выступілі кіраўнік гуртка, прафесар В.А. Астрога, начальнік аддзела ідэалагічнай работы мытні А.У.Дубінка, ветэран мытнай службы А.У. Міхалькевіч, вядучы бібліятэкар бібліятэкі ФМА А.А. Лагішынец, а таксама студэнты-гурткоўцы С. Грычэнка, Д. Паўловіч, Д. Лапо, В. Мар'янская, Я. Марыніч, А. Шыла і В. Барысеева. Паседжанне вялі М. Аскеркаі А. Рудніцкая.
{gallery}2022/2022_04_27_04{/gallery}