27 красавіка для студэнтаў другога курса спецыяльнасці "Мытная справа" былі праведзены заняткі па навучанні складання бібліяграфічных спісаў у навуковых студэнцкіх работах. Семінар быў прымеркаваны да правядзення Тыдня студэнцкай навукі. Мерапрыемства было арганізавана дацэнтам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Трухан Кацярынай Уладзіміраўнай і выкладчыкам кафедры Крэль Уладзіславай Кірылаўнай.
У якасці эксперта выступіла загадчык сектара інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Талкачова Анастасія Юр'еўна, якая праводзіць ужо чацвёртае выязное мерапрыемства на ФМА. Анастасія Юр'еўна дэталёва расказала пра актуальныя правілы афармлення спісаў літаратурных крыніц пры напісанні артыкулаў, рэфератаў, курсавых і дыпломных работ, пра тыповыя памылкі, якія дапускаюцца студэнтамі і маладымі вучонымі, адказала на пытанні, якія ўзніклі ў прысутных, а таксама пракансультавала ўсіх жадаючых.
Па выніках правядзення семінара студэнты атрымалі актуальную інфармацыю і неабходныя навыкі па афармленні навуковых работ, якія ў далейшым дазволяць пазбегнуць памылак пры складанні спісаў выкарыстаных крыніц.
Сівалобцава Вера, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»
{gallery}2022/2022_04_27_03{/gallery}