26 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі праведзены чарговы Навуковы Лекторый для студэнтаў, арганізатарамі якога выступілі прадстаўнікі Студактыва пры Савеце па НДРСА ФМА. У ходзе Лекторыя студэнты 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Анастасія Сало, Павел Ананіч, Маруся Чуб прадставілі разгорнутыя інфарматыўныя прэзентацыі на актуальныя тэмы аб гісторыі і сучасным стане міжнародных адносін. Слухачам, у якасці якіх выступілі студэнты спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права", прадставілася магчымасць задаць пытанні, якія тычацца перадумоў і наступстваў аб'яднання Германіі ў ХIХ ст. і знешнепалітычнай стратэгіі германскага канцлера А. фон Бісмарка, прычын фармавання і перспектыў эвалюцыі «шведскай мадэлі сацыялізму», тэмы вайны ў сусветным мастацтве ў ХIХ – ХХ стст. Мадэратарам лекторыя выступіў студэнт 3-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", член Студактыва пры Савеце па НДРСА Данііл Лузан.
Запрошанымі экспертамі ад кафедры міжнародных адносін сталі прафесары, доктары гістарычных навук Свілас Святлана Францаўна і Фральцоў Уладзіслаў Валер'евіч, якія звярнулі ўвагу на належны ўзровень падрыхтоўкі прэзентацый, актуальнасць выбраных праблем, уменне дакладчыкаў сціснута, інфарматыўна і захапляльна прадставіць свае тэзісы. Пазітыўным вопытам стаў таксама ўдзел у Лектарыі студэнтаў розных спецыяльнасцей, што дало магчымасць звярнуць увагу будучых маладых вучоных на асаблівую важнасць міждысцыплінарнага падыходу ў сучаснай навуцы аб міжнародных адносінах.
{gallery}2022/2022_04_26_02{/gallery}