Select your language

У рамках правядзення Тыдня студэнцкай навукі 28 красавіка было праведзена пасяджэнне секцыі “Belarusian Customs 2022: problems and solutions” для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Мытная справа”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла дацэнт кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА Трухан Кацярына Уладзіміраўна, у якасці членаў журы прысутнічалі старшы выкладчык кафедры Ахраменка Любоў Сяргееўна і выкладчык Крэль Уладзіслава Кірылаўна.

У ходзе пасяджэння студэнты выступілі з дакладамі і прэзентацыямі па актуальных пытаннях у сферы мытнай справы, у прыватнасці, прагучалі даклады па праблемах дэкларавання тавараў і грашовых сродкаў, карупцыі, кантрабанды і інш. Усе выступленні праводзіліся на англійскай мове, суправаджаліся рэальнымі прыкладамі і рэкамендацыямі па пераадоленні разглядаемых праблем.

Па выніках правядзення пасяджэння секцыі ў выніку галасавання першае месца было прысуджана студэнтцы 2-га курса спецыяльнасці "Мытная справа" Паражынскай Маргарыце, дыплом другой ступені быў прысуджаны Бадунову Аляксею і Сівалобцавай Веры, дыплом 3-й ступені атрымалі Чаратун Даша і Шастакова Паліна. Жадаем усім новых дасягненняў у даследчай дзейнасці!

 Паражынская Маргарыта, студентка 2 курса

{gallery}2022/2022_04_28{/gallery}