Select your language

27 красавіка 2022 года ў рамках Тыдня навукі, які праводзіцца на факультэце міжнародных адносін, адбылося 17-е пасяджэнне дыскусійнага клуба франкамоўных студэнтаў "Voix(e?)" на тэму «Les médias (déforment-ils réalité? S'informer pour comprendre le monde – "СМІ і рэальнасць. Атрымліваць інфармацыю, каб зразумець свет".

Шляхам адкрытага галасавання на старонцы клуба Вкантакте студэнты самі выбралі менавіта гэтае пытанне для абмеркавання з многіх прапанаваных. З прэзентацыяй на французскай мове выступілі студэнты 3-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Кацярына КАРАНКЕВІЧ і Дзмітрый БАКШЭЕЎ.

Уплыў сродкаў масавай інфармацыі на працэсы, якія адбываюцца ў сучасным глабальным грамадстве, відавочны. Паспрабаваць разабрацца ў хітраспляцення і механізмах гэтага ўплыву – задача не з лёгкіх. Лічбавая рэвалюцыя змяніла парадыгму СМІ. Аналіз і асэнсаваны падыход да фармавання пазіцыі дапаможа пазбегнуць маніпулявання. Студэнты і выкладчыкі за круглым сталом абмяняліся думкамі па гэтых пытаннях, праслухалі інтэрв'ю французскіх студэнтаў і выкладчыкаў, каб сфарміраваць свой уласны пункт гледжання.

{gallery}2022/2022_04_27_02{/gallery}