Select your language

26 красавіка на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылося мерапрыемства "Відэапрэзентацыя па выніках міжнароднай канферэнцыі "Міжнародная нявызначанасць 2022".

Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры Натуркача Міхаіла Васільевіча аналізавалі вынікі міжнароднай канферэнцыі МГІМО. На прадастаўленым для аналізу відэа замежнымі прадстаўнікамі ўзнімаліся праблемы міжнароднай палітычнай нестабільнасці, бяспекі краін СНД, Еўропы. Разгледжаны дыпламатычныя шляхі пераадолення міжнародных супярэчнасцей. Вызначана роля краін СНД і Расіі па многіх пытаннях. У ходзе аналізу канферэнцыі студэнты адаптаваліся да ўмоў правядзення міжнароднага мерапрыемства на англійскай мове, знаёміліся з працай перакладчыка. Была асвоена міжнародная лексіка па тэме. Мерапрыемства было накіравана на развіццё маўленчых навыкаў і аналітычнай дзейнасці, навыкаў рэферавання, перакладу для інтэрпрэтацыі актуальных працэсаў у рэгіёне і свеце.

Разнастайная дзейнасць па замежнай мове, актуальнасць інфармацыі на падобных занятках дапамагаюць зразумець важнасць вывучэння англійскай мовы, фарміруюць міжнародную дасведчанасць, пашыраюць кругагляд, дапамагаючы спазнаваць навакольны свет.

Аскерка Максім, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа"