Select your language

26 красавіка на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылося мерапрыемства "Агляд і аналіз лекцыі дырэктара Цэнтра кампетэнцый у АПК КПМГ у Расіі і СНД І.С. Строкіна — "Значэнне АПК для сусветнай гаспадаркі". Студэнты 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры Натуркача Міхаіла Васільевіча, Юдчыц Ірыны Сцяпанаўны абмеркавалі актуальныя рэгіянальныя і глабальныя праблемы аграрнага комплексу. Узнімаліся пытанні харчовай бяспекі краін СНД, Еўропы, Амерыкі і Афрыкі. У сукупнасці былі разгледжаны праблемы забеспячэння рэгіёнаў сельскагаспадарчымі ўгнаеннямі і важнасці падтрымання вытворчасці збожжа і іншай сельгаспрадукцыі, забеспячэння жывёлагадоўлі. Была вызначана ключавая роля Беларусі і Расіі па многіх пытаннях. Прааналізаваны праблемы забяспечанасці краін сельскагаспадарчымі таварамі, важнасці тавараправодных сетак, мэтавага фінансавання і дзяржпадтрымкі, рэгіяналізацыі сусветнай сельскай гаспадаркі, яе цыфравізацыі, забяспечанасці краін воднымі рэсурсамі. Падкрэслівалася роля міжнародных праграм і міжнародных арганізацый з мэтай выкаранення галечы і пераадолення выклікаў. У прыватнасці, разглядаліся пытанні забяспечанасці краін Еўропы пэўнымі групамі тавараў і стабільнасці ланцужкоў паставак. Была асвоена новая лексіка па тэме. Мерапрыемства было накіравана на развіццё маўленчых навыкаў і аналітычнай дзейнасці, актуалізацыі спосабаў інтэрпрэтацыі актуальных працэсаў у рэгіёне і свеце.

Творчы падыход і актуальнасць матэрыялаў на падобных занятках дапамагаюць зразумець важнасць вывучэння англійскай мовы для прафесійнай арыентацыі, пашыраюць кругагляд, аблягчаючы пазнанне сучаснага свету.

Уладзіслава Падабед, студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа»