27 красавіка 2022 года – трэці дзень Тыдня студэнцкай навукі на ФМА БДУ. Выкладчыкі кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці аддзяленне германскіх моў правялі 3 мерапрыемствы:
- Гульня – віктарына "Эканоміка і славутасці земляў Германіі" (нямецкая мова) (адк. Леанчанка С.М., ст. выкладчык);
- Майстар-клас па тэме: «Асаблівасці стварэння загалоўкаў навуковых твораў» (польская мова) (адк. Круглова А.У., к.ф.н., дацэнт кафедры);
- Воркшоп па тэме: "Дыскурс-аналіз як стратэгічны метад вывучэння міжнароднай медыйнай прасторы" – "Diskursanalyse als strategische Methodes bei der Forschung des internationalen Medienraums" (нямецкая мова) (адк. Ядчанка А.І., нам.заг. кафедры, ст. выкладчык).
На воркшопе па тэме: "Дыскурс-аналіз як стратэгічны метад вывучэння міжнароднай медыйнай прасторы" – "Diskursanalyse als strategische Methode bei der Forschung des internationalen Medienraums" (нямецкая мова) студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" (мова спецыяльнасці) спачатку абмяркоўвалі праграмы палітычных партый Германіі, а затым аналізавалі навіны ў СМІ і, выкарыстоўваючы метад дыскурс-аналізу, рэканструявалі палітычных суб'ектаў, якія фігуруюць у гэтых навінах.
Семінар пачаўся з апытання, мэта якога была актывацыя ўжо наяўных ведаў па тэме, затым студэнты індывідуальна адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны па тэме прэзентацыі. Далей у парах разбіраліся з паслядоўнасцю этапаў прэзентацыі. Таксама важнай часткай працы было заданне на падбор маўленчых клішэ, якія адпавядаюць вызначаным этапам. У якасці практычнага задання студэнтам было прапанавана падрыхтаваць вусную прэзентацыю якога-небудзь польскага/беларускага горада.
У мерапрыемствах у гэты дзень прынялі ўдзел 3 выкладчыкі і 97 студэнтаў.
{gallery}2022/2022_04_27{/gallery}