Select your language

21 красавіка па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ў рамках дмовы аб супрацоўніцтве адбылася сустрэча студэнтаў ФМА БДУ з навучэнцамі 10-х класаў ДУА "Гімназія № 12 г. Мінска". Сустрэча адбылася ў рамках Тыдня прафарыентацыі, які штогод праводзіцца ў гімназіі.

Як вядома, выбар будучай прафесіі –- адно з самых важных рашэнняў у жыцці кожнага чалавека. Хто, як не самі студэнты, могуць расказаць пра сваё студэнцкае жыццё і пра месца вучобы ва ўсіх фарбах і дэталях. У мерапрыемстве, праведзеным пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры Кузьміной-Мамедавай А.С., Гіцкай В. П. і Салавей А. М., прынялі ўдзел студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка»: Бешымава Сельбі, Крывашэева Аіда, Лукашова Марыя, Гарусаў Уладзіслаў і Тарасевіч Мацвей.

Як паказвае практыка, прафарыентацыйныя мерапрыемствы лепш успрымаюцца і запамінаюцца школьнікамі, калі ў іх удзельнічаюць самі студэнты. Таму нашы актыўныя, творчыя і ініцыятыўныя студэнты цудоўна справіліся з задачай. Так, у ходзе сустрэчы будучым абітурыентам была прадэманстравана абноўленая прэзентацыя, якая ўключае актуальную інфармацыю па пытаннях паступлення на факультэт міжнародных адносін, аб арганізацыі навучальнага працэсу, далейшым размеркаванні, аб магчымасці займацца ў розных аб'яднаннях па інтарэсах па-за заняткамі, аб студэнцкім жыцці, аб рэалізуемых праектах, аб магчымасцях, якія перад імі адчыняюцца. Студэнты пастараліся асвятліць усе перавагі вучобы на факультэце міжнародных адносін. Не абышлося і без дэманстрацыі відэаматэрыялаў з фрагментамі студэнцкага жыцця.

Навучэнцы і настаўнікі былі ўцягнуты ў абмеркаванне і змаглі задаць усе пытанні. Студэнты ж, у сваю чаргу, пастараліся найбольш падрабязна на іх адказаць. Сустрэча атрымалася жывой, пазнавальнай і нязмушанай. У канцы мерапрыемства студэнты пажадалі гімназістам поспехаў у вучобе, згадаўшы, што мы будзем шчыра рады ўбачыць навучэнцаў гімназіі ў шэрау абітурыентаў, а затым і студэнтаў нашага факультэта.

Сельбі Бешымава, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка»

{gallery}2022/2022_04_21{/gallery}