Select your language

25 красавіка 2022 года студэнты 3 курса спецыяльнасцей "Мытная справа", "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Швайбы В. Г., Валовікавай І.П. і Тарасевіч А.У. наведалі экскурсію на нямецкай мове ў рамках беларуска-германскага праекта. Сацыяльны праект Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна "Рэгіянальная дыялогавая пляцоўка трох пакаленняў і сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя сведкаў ваенных падзей" падтрымлівае былых ахвяр і сведак Халакоста і Другой сусветнай вайны, захоўваючы і перадаючы памяць наступным пакаленням у кантэксце памяці Еўропы. Экскурсія праведзена Лысавым Андрэем, памочнікам кіраўніка праекта.

У ходзе экскурсіі студэнты і выкладчыкі наведалі Гістарычную майстэрню імя Л. Левіна, якая ўзнікла на тэрыторыі былога Мінскага гета, а таксама іншыя гістарычна важныя месцы: былыя яўрэйскія могілкі, мемарыял «Яма», некаторыя будынкі, якія захаваліся на тэрыторыі былога гета. Наведвальнікі даведаліся асноўную інфармацыю аб стварэнні гета, умовах пражывання ў ім і яго ліквідацыі. У рамках экскурсіі былі ўзняты глабальныя тэмы дыскрымінацыі і генацыду яўрэйскага народа.

Юлія Кісялёва, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"