Select your language

Савет маладых вучоных ФМА БДУ аб'яўляе конкурс на распрацоўку лагатыпа і слогана. Мэта мерапрыемства – пошук мастацкага рашэння і арыгінальнай фразы-дэвіза, якія ў максімальнай ступені адлюструюць сутнасць дзейнасці СМУ БДУ.

Ідэі павінны быць сканцэнтраваны на яднанні маладых вучоных, узаемадзеянні прадстаўнікоў сацыяльна-гуманітарнага напрамку, падтрымцы міждысцыплінарных даследаванняў, пераемнасці вопыту, перадачы ведаў, матывацыі маладых вучоных да камерцыялізацыі навуковай дзейнасці, удзеле ў бізнес-праектах.

У намінацыі "Лагатып" будзе ацэньвацца арыгінальнасць, візуальнае адлюстраванне аднаго з вышэйпералічаных патрабаванняў, лёгкасць успрымання, а таксама выкарыстанне фірмовага стылю ФМА БДУ.

Катэгорыя «Слоган» прадугледжвае сцісласць, не больш за 3-ы ключавыя словы, а таксама магчымасць выкарыстання яго ў рэкламных мэтах СМУ ФМА.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і супрацоўнікі ФМА БДУ. Можна ўдзельнічаць адначасова ў дзвюх намінацыях. Адказнасць за выкананне аўтарскіх правоў нясе сам удзельнік конкурсу.
Работы прымаюцца да 15 мая па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Таксама для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.

Лепшыя работы вызначыць журы ў складзе прадстаўнікоў дэканата і Савета маладых вучоных ФМА БДУ 20 мая.

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і прызамі.