Select your language

18 красавіка на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці сярод студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Менеджэмент (у сферы міжнароднага турызму)" адбыўся занятак, прысвечаны тэме «Выбітныя навукоўцы свету». Адказныя выкладчыкі – Чарнецкая Н.І., Ахрыменя Г.І., Каткова Д.І., Касцерава Н.А.

Мерапрыемства адкрылі дзве студэнткі Юхнэль Аляксандра і Агеенкава Кацярына з прэзентацыяй пра Марыю Складоўскую-Кюры. Студэнты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Марыі Складоўскай-Кюры і даведаліся пра шлях, які яна прайшла для атрымання Нобелеўскай прэміі за адкрыццё радыя і палонія.

З прэзентацыяй пра Дзмітрыя Мендзялеева выступіла студэнтка Ісакава Віялета і расказала аб адкрыцці перыядычнай табліцы. Дана Папова пазнаёміла студэнтаў з адкрыццямі выдатнага амерыканскага хірурга Кроўфарда Уільямсана Лонга. Юліяна Барысава прадставіла свой даклад аб жыцці Чарльза Дарвіна і аб яго ўнёсак у сучасную навуку. Скончылі занятак Анастасія Сарочынская і Марыя Малянковіч, якія распавялі пра вядомага вучонага Стывена Хокінга, які вывучаў космас і з'яўляецца аўтарам сучасных навукова-папулярных кніг.

Ганна Багдановіч, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"

{gallery}2022/2022_04_18_02{/gallery}