25 красавіка 2022 года на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА ў рамках Тыдня студэнцкай навукі прайшоў конкурс прэзентацый сярод студэнтаў першага курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму". Адказныя за мерапрыемства – старшыя выкладчыкі Чарнецкая Н.І. , Ахрыменя Г.І. , Каткова Д.І.
Першымі выступілі з прэзентацыяй Латушка Анастасія і Самова Вераніка. Студэнткі абралі тэму "Lubcha Castle", расказаўшы пра складаную гісторыю замка і яго ўладальнікаў. Аўдыторыяй было адзначана прыгожае афармленне прэзентацыі. Наступнымі прэзентавалі даклад на тэму "The extraordinary houses of Belarus" Ярмішына Марыя і Ільяшчанка Арына. Больш за ўсё слухачам запомніўся "Дом-шпакоўня" ў Бабруйску. Далей тэма пра незвычайныя дамы Беларусі была працягнута і дапоўнена студэнткамі Шчукінай Ксеніяй і Івановай Аляўцінай у прэзентацыі "Strange houses of Belarus". У канцы мерапрыемства студэнты Пракапенка Арсень і Петрушэнка Яна асвятлілі ўсім вядомы "Mir Castle" з нечаканых бакоў. Усім выступоўцам задавалі ўдакладняючыя пытанні, з якімі студэнты справіліся без цяжкасцяў.
Русак Макар, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
{gallery}2022/2022_04_25_03{/gallery}