21 красавіка на факультэце міжнародных адносін адбыўся семінар на тэму "Развіццё публікацыйнай актыўнасці: як пісаць навуковыя артыкулы". Спікерам выступіў старшы выкладчык біялагічнага факультэта Алег Віктаравіч Сінчук.
На семінары абмяркоўваліся перспектывы навуковай кар'еры студэнтаў і былі асветлены наступныя аспекты:
- Віды навуковых артыкулаў;
- Памылкі выкладу інфармацыі і статыстычныя памылкі;
- Спосабы хуткай праверкі навуковай працы;
- Рэкамендацыі па супрацоўніцтве з сусветнымі навуковымі выданнямі;
- Заахвочванне публікацыйнай актыўнасці ў БДУ.
Слухачы таксама даведаліся аб рэсурсах, якія дапамагаюць у напісанні артыкулаў. Напрыклад, аб спецыяльных праграмах для аўтаматычнага складання спісу літаратуры, фармаціравання тэксту і праверкі яго на ўнікальнасць.
Дзякуем Алегу Віктаравічу за карыснае выступленне!
{gallery}2022/2022_04_21_02{/gallery}