25 сакавіка 2022 года ў рамках Тыдня навукі, які праводзіцца на факультэце міжнародных адносін, адбылася прэзентацыя гуртка «Homo internationalis»(«Інавацыі ў міжнародных даследаваннях: метады, падыходы, напрамкі»), створанага пры кафедры міжнародных адносін. Кіраўнік гуртка прафесар кафедры С. Ф. Свілас, студэнты 1 курса Ангеліна Шадура і Лізавета Серая расказалі аб мэтах і задачах новага студэнцкага навуковага гуртка, яго структуры, асноўных напрамках (інавацыі ў міжнародных даследаваннях, акадэмічны ліст) і формах працы.
Арына Прадчанка падрыхтавала віктарыну аб выдатных дыпламатах другой паловы XIX стагоддзя, а Соф'я Рыбалка, Лізавета Шэрая, Ангеліна Гарбаценка, Анастасія Альшэўская склалі крыжаванкі па тэме ўтварэння нацыянальных дзяржаў у Еўропе (на прыкладзе Італіі і Германіі). У гульнёвай форме студэнты паглыбілі разуменне Венскай сістэмы міжнародных адносін і антрапалагічнага падыходу да яе даследавання.
{gallery}2022/2022_04_25_02{/gallery}