25 красавіка 2022 года пачаўся Тыдзень студэнцкай навукі на ФМА БДУ. Тыдзень студэнцкай навукі стаў традыцыйным мерапрыемствам, у якім удзельнічаюць усе кафедры факультэта. Выкладчыкі праводзяць са студэнтамі розныя пазааўдыторныя заняткі, накіраваныя на далучэнне студэнтаў да навуковай працы.
Кафедра рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці аддзяленне германскіх моў падрыхтавала сёлета 14 мерапрыемстваў у рамках Тыдня навукі на ФМА. 25 красавіка выкладчыкі кафедры правялі 5 мерапрыемстваў:
- Гульня – віктарына: "Прывабная Германія" (нямецкая мова) (адк. Швайба В.Г., ст. выкладчык);
- Наведванне гістарычнай майстэрні ім. Леаніда Левіна» (адк. Валовікава І.П., ст. выкладчык, Тарасевіч А.У., ст. выкладчык, Швайба А.Г., ст. выкладчык);
- Дэманстрацыя і абмеркаванне фільма пра знакамітых нямецкіх навукоўцаў "Vermesser der Welt" – "Вымяраючы свет" (нямецкая мова) (адк. Карацюк Т.С., ст. выкладчык);
- Воркшоп па тэме: "Пераклад і правільнае афармленне інфармацыйнага ліста (запрашэнні на канферэнцыю) і заяўкі ўдзельніка" (нямецкая мова) (адк. Арсенцьева М.Ф., к.п.н, дацэнт);
- Відэа-прэзентацыя "Кулінарныя рэцэпты традыцыйных нямецкіх і аўстрыйскіх страў" (нямецкая мова) (адк. Валовікава І.П., ст. выкладчык).
Студэнты 1 курса так апісалі свае ўражанні ад віктарыны на тэму "Вялікдзень": "Мы даведаліся вельмі шмат новага: як яго святкуюць у Германіі, якія стравы рыхтуюць на стол, якія традыцыі існуюць у германскіх сем'ях на Вялікдзень. Таксама мы даведаліся гісторыі зараджэння гэтага Свята і сімвалаў, з якімі звязаны Вялікдзень. Было вельмі пазнавальна і займальна!"
У мерапрыемствах у гэты дзень прынялі ўдзел 7 выкладчыкаў і 102 студэнты.
{gallery}2022/2022_04_25{/gallery}